Home
entries friends calendar user info Previous Previous
a_qwa

Рэклама

Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
2010 год пачаўся, але згадаўся апошні дзень мінулага – 31 сьнежня. Чыстая радасьць – гэта калі ты раптам сярод кірмашовага натоўпу чуеш званочкі і бубны і праз хвіліну патрапляеш у вір найвесялейшых беларускіх крышнаітау ў карнавальных апранахах і з непадробным шчаслівым выразам на тварах. Іхныя рытмы падхопліваюць імгненна. Хочацца схапіць якую бразготку і лопаючыся ад усьмешкі стаць апошняй у іхным карагодзе, каб толькі далучыцца да гэтага настрою, да гэтых танцуючых людзей. (Мудры Усход: пражыць жыцьцё – усё адно як станчыць!) Цёмны, бо заклапочаны, натоўп прапускае гэты пярэсты вір праз сябе, не тармозячы, дазваляючы яму пратачыцца нават праз самыя запружаныя мейсцы. Цікава, што паплечникамі вясёлых крышнаітаў робяцца на гэтай марознай паверхні адкрытага рынку гурбы мандарын і вінаграду, бананаў і гранатаў… Усё тое, што зыркае і сакавітае. Тое, што утойвае радасць.
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Ведаю людзей моцна ўгрунтаваных у зямлю, учэпістых і надзейных для свайго атачэньня. Яны завіхаюцца па жыцьці як па вялікай кухні, дзе трэба пасьпець усіх сваіх накарміць, падцерці, зірнуць у вакно на суседні падворак, ці ня прэ зьнянацку якое чужое ліха. Грукацяць навокал рондалі, місы ды панвы. Перакочваюцца ў галаве як сьпелыя грушы думкі. Жыцьцё трывалае і сьвет ходзя калаўротам, калі яны запускаюць яго з аднаго маху сваёй моцнай рукой. Рух гэты, няспынны і ўночы, роем круціць над галавой, зацягвае ў віры, але пад ранак выносіць на паверхню, выкідае на бераг будзённасьці, паабтрэсвае начныя вярэды ды гальцом запускае ў сьветлы ранак на новыя змаганьні.
Я таксама ўкаранёная ў жыцьцё.Адчуваю гэта.Але не праз ногі.

Tags:

Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Двойчы губляла на кладах свае пярсьцёнкі.
У першы раз — залатая абручка з правай рукі
сасьлізнула незаўважана да чорнай зямлі.
Вярнулася неўзабаве на месца,
а шлюб мой парос лесам.
У другі раз згубіла восеньню
ўлюбённы пярсьцёнак з мосендзу.
Сярод вохры і колеру меднага
застаўся ў траве неўгледжаным.
А знайшоўся зьнянацку ўвечары
пад аркушам крыху пакамечаным,
пад вокладкай “Алаізы”,
адно што без “Маткі пчалінай”.
Сказала пасьля Марыя:
“Туман быў таму прычынай”.
Бабуля да ўнукі прыкрочыла
ў сваё стогодзьдзе прарочае
ліхтарнай сьцяжынай карункавай
з усьмешкай і падарункамі.
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру

так доўга шукала знаёмыя руны ў тварах дзяўчат, дзецюкоў,
у прыгожай, рука пры руцэ, сівой пары,
што страціла вочы
і выбрала дом на пагорку, далёкі ад места,
каб пальцамі гладзіць па твару
і вуснамі склёўваць руны
з аблокаў

Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру

           ЛУБІН
за лета пакойчык прапах водарам мацейкі

пракрочыў лубін гэтым летам

узбоч сьцяжынаў непрыкметных

наўсьцяж

 

дзіўлюся: ці мажліва гэтак

сярод травы і іншых кветак

сустрэчу занядбаць

 

мажліва



Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру

У апошні дзень верасьня адбылося дзіва. З чыстага блакітнага неба раптам пасеяў дождж. Не тое каб ён пакідаў кроплі на зямлі і адзеньні, не тое каб ён прымусіў схавацца пад парасонам, Ён толькі арасіў-акрапіў як з пульверызатара тое, што было несхаванае — твар ды рукі. Сьвяціла сонца, пахла печаным цестам з блізкага хлебазавода і соладам з піўнога. Званы Магдалены здаецца не бомкалі, але прастору за стагоддзі ачысьцілі мусіць да берагоў Сьвіслачы і Пярэспы, не крануўшы, спадзяюся, цені дымка з былой пякарні ля сінагогі.. І вось у гэтым кутку горада, дзе далонь памятае вагу каменя з часоў менскай мытні, з чыстага-чыстага неба, як прасеяны з сіта, зацерусіў дожджык. Як грымоты ў лютым, як сьнег у траўні

Tags: , ,

Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру

Тані Лапцёнак прабабку клікалі Маланкай. Гадаваў яе коцік, пакуль бабуля з дзедам былі занятыя. Вучылася хадзіць на арэхавых палачках, а маці часьцяком выносіла яе, захутаную, на вецер, бо верыла, што той надасьць моцы кволаму дзіцятку… І выгадавалася паэтка.

Tags:

Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
Учора, падпісваючы водгук на выставе фотаздымкаў пра джаз, напісала – 21 кастрычніка. Я што – сьпяшаюся жыць? Прывід кастрычніка не адпускае мяне ўвесь верасень. Ад яго як праз фортку цягне сюды сьвежасьцю і навіной. І гэта пры тым, што чароўней за гэты верасень мала што было: сонечныя ранкі, верас на цёплым пяску абапал дарог, першыя маладыя плады каштанаў… Дык чаму ж кастрычнік?

Цяпер грае: Рахманінаў. канцэрт для фартэп'яна з аркестрам (2)

Дадаць да запамінаў
Паведаміць сябру
"У адну лебядзіную сілу!"--каб не спугнуць чорных гусей, белых лебедзей, пасьпець пабачыць буслоў над галавой, якія цяпер пэўна ўжо ў Афрыцы, не зблытаць сьцябліны жоўтых гарлачыкаў з белымі лілеямі і нарэшце пабачыць малінкавыя лотасы на трэцім возеры.

Tags: , ,

profile
a_qwa
User: [info]a_qwa
Name: a_qwa
calendar
Back Стд 2010
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
page summary
tags

Рэклама

Наладка